Першае ? айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Першае дзесяцігоддзе савецкай улады характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай норава?. "Сэксуальная рэвалюцыя" (менавіта такі тэрмін выкарысто?ваецца ? навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматы?най няпэ?насці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маралі. Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архі?ных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачо?.
|